СКАЗКА СЧАСТЬЕ И НЕСЧАСТЬЕ

Приветствуем вас на сайте-каталоге сказок SkazsBB.ru! Сегодня мы хотим рассказать вам про сказку "Счастье и несчастье", которая учит нас, что настоящее счастье может прийти к тем, кто находится в трудной жизненной ситуации. Эта сказка напоминает нам, что не стоит отчаиваться и нужно искать светлые моменты даже в самых темных ситуациях.

Моё прекрасное несчастье — Русский тизер-трейлер (2023)

Читать Онлайн Сказка Счастье И Несчастье

Русская народная сказка

Быў чалавек бедны, не ме ні снасціны1 , ні скаціны, а дзецей меў шмат2 . Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна — Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго: «Куды, чалавеча, ідзеш?» Так ён кажа: «Панначкі маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць3 дзяцей». Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць: «Надарым мы яго». Дак Шчасце кажа: «Калі твой4 , то ты яго і надары». Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі: «Ідзі да хаты і купі сабе вала». Дак ён прышоў да хаты і тые гроши5 схаваў ў гаршок, дзе быў попел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа: «Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые?»6 — «Вазьмі сабе, вот у гарнушку7 стаіць», — сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: «Куды дзела грошы з гаршком?» Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знайшоў справы8 ; бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі.

Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ён іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама9 , як упярод10 ; ён ім таксама адказаў, як упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху11 . Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы да дому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў сварыцца12 на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.

Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае13 тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: «Ідзі да рэчкі Нёмна14 , там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулі». Ён так і зрабіў15 ; пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак там многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: «Колькі бы табе даць за гэта?» Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык, узяўшы тые рыбкі, пайшоў да дому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмі з тых рыбак і не варыла, а палажыла так. Аж ехаў адзін пан цераз тое сяло; той мужык пайшоў адчыніць16 варота і зачаў смяяцца, а пан запытаўся: «Чаго ты смяесся?» І ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмі захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару коней і толькі збожа17 , колькі мужык хацеў. Ітак мужык знайшоў сваё шчасце ў двух грашах.

Ссылки:

1 Домашней рухляди.

2 Довольно, много.

3 Прокормить.

4 Т. е. бесталанный, несчастный.

5 Деньги.

6 Замараны, нечисты.

7 Маленький горшок с ручкой.

8 Суда, расправы, правды.

9 Точно так же.

10 Вперед, прежде.

11 Мякина, труха.

12 Браниться.

13 Встречает.

14 Немана.

15 Сделал.

16 Отворить.

17 Жита, хлеба.

Счастье и несчастье // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятники).
Т. 3. — 1985. — С. 51—52.

«Моё прекрасное несчастье» – в кино с 6 апреля!

▶️ Нелегкое счастье 2016 - Фильм / 2016 / Мелодрама

Потерянное счастье. Мелодрама. Фильм

ФИЛЬМ! ЗАБЫВ О ЖЕНСКОМ СЧАСТЬЕ, ОДИНОКАЯ МАТЬ БРОСАЕТСЯ В ОБЪЯТИЯ ДРУГА! ПОКА ВСЕ ДОМА

Моё прекрасное несчастье - Русский трейлер (2023)

ПРЕДАТЕЛЬСТВО ЭТО БОЛЬНО! НЕТ СМЫСЛА ПЛАКАТЬ ПО ТОМУ, КТО ВЫБРАЛ НЕ ТЕБЯ! День солнца. ВСЕ СЕРИИ

«Моё прекрасное несчастье» – уже в кино!

Моё прекрасное несчастье — Русский трейлер (2023)

Счастье и несчастье Пак Касима (индонезийская сказка)

Реклама
Новое
Реклама